|
|
2012 - Год книги
Президент Беларуси Александр Лукашенко принял решение об объявлении 2012 года Годом книги.Указ Президента Республики Беларусь № 618 от 30 декабря 2011 г. «Об объявлении 2012 года Годом книги»
УТВЕРЖДАЮ Заместитель председателя Воложинского райисполкома П.И.Бибик
Районный план мероприятий Воложинского райисполкома по проведению в 2012 году Года книги
|
№
п/п
|
Наименование
мероприятий
|
Срок
исполнения
|
Ответственные
исполнители
|
|
1.
|
Работа Бобровичской, Подберезской сельских библиотек – как Центров библиотек семейного чтения
|
в течение года
|
Бобровичская, Подберезская сельские библиотеки
|
|
2.
|
Организация клуба семейного чтения «Семейная академия» на базе Богдановской сельской библиотеки
|
февраль
|
Богдановская сельская библиотека
|
|
3.
|
Открытие литературной гостиной «Вянок» при Вишневской сельской библиотеке
|
февраль
|
Вишневская сельская библиотека
|
|
4.
|
Приобщение детей и молодёжи к чтению через клубы по интересам, любительские объединения, кружки
|
в течение года
|
Библиотеки ЦБС
|
|
5.
|
Проведение тематических концертов, музыкальных вечеров, выставок детских работ, музыкально-поэтических вечеров
|
в течение года
|
Детские школы искусств
|
|
6.
|
Конкурс «Юные дарования» (для начинающих поэтов, прозаиков)
|
в течение года
|
Отдел образования
|
|
7.
|
Абласная акцыя на базе раённага цэнтра культуры “Кніга – крыніца ведаў,”
|
16 марта
|
Отдел культуры
|
|
8.
|
Проведение анкетирования на тему «Роль книги в жизни детей и подростков»
|
май-июнь
|
Библиотеки агрогородков
|
|
9.
|
Проведение анкетирования на тему «Твоя любимая книга»
|
май-июль
|
Воложинская, Ивенецкая детские библиотеки
|
|
10.
|
Районная Неделя детской и юношеской книги
|
25.03.2012 – 31.03.2012 г.
|
Отдел образования, Отдел культуры
|
|
11.
|
Проведение Дня православной книги
|
март
|
Воложинская ЦРБ, Ивенецкая г/п б-ка, Воложинский РЦК, Воложинская ДБ, церковь Святых Константина и Елены
|
|
12.
|
Областной литературный фестиваль “Маладыя галасы - 2012”
|
март
|
Отдел по делам молодежи, Отдел культуры
|
|
13.
|
Презентация книги духовных стихов Галины Радыно-Мартинкевич “Ковчег надежды”
|
апрель
|
Воложинский РЦК
|
|
14.
|
Районный конкурс сочинений «Книга в моей жизни»
|
апрель
|
Отдел образования
|
|
15.
|
Проведение литературных, литературно-музыкальных, художественных конкурсов, круглых столов, пресс-конференций с участием членов народного литературно-художественного объединения «Рунь»
|
в течение года
|
Отдел образования
|
|
16.
|
Проведение Дня белорусской письменности под знаком Года книги: неделя белорусской книги «Слава книжке белорусской»
|
сентябрь
|
Библиотеки ЦБС
|
|
17.
|
Проведение литературно-художественного конкурса для детей и подростков «Смотри, что мы читали!»
|
июнь-август
|
Воложинская ДБ, Ф.№4, Ивенецкая ДБ, сельские библиотеки
|
|
18.
|
Проведение педагогических советов, методических объединений учителей- предметников, начальных классов с рассмотрением вопросов об использовании учебника как основного образовательного ресурса для повышения качества образования и реализации образовательного стандарта
|
в течение года
|
Отдел образования
|
|
19.
|
Проведение иллюстрационно‑документальной выставки «История библиотеки»
|
в течение года
|
Воложинская ЦРБ
|
|
20.
|
Проведение мероприятий в рамках Всемирного дня поэзии «Стихи - друзья хорошие»
|
март
|
Библиотеки ЦБС
|
|
21.
|
Проведение мероприятий в рамках Дня славянской письменности “Светачы зямлі беларускай”
|
сентябрь
|
Библиотеки ЦБС
|
|
22.
|
Проведение мероприятий в рамках Дня библиотек «Хранители разумного, доброго, вечного»
|
сентябрь
|
Библиотеки ЦБС
|
|
23.
|
Проведение мероприятий к Неделе детско-юношеской книги «Каждый день в гостях у книжки»
|
март-апрель
|
Воложинская ДБ, Ф.№4, Ивенецкая ДБ, сельские библиотеки
|
|
24.
|
Проведение мероприятий, направленных на популяризацию книги на белорусском языке “Чытаем разам – чытаем па-беларуску”
|
в течение года
|
Библиотеки ЦБС
|
|
25.
|
Проведение цикла встреч с поэтами-земляками, вечера памяти под рубриками «Сучасная паэтычная Валожыншчына», «Літаратурная спадчына”
|
в течение года
|
ЦРБ, Раковская, Вишневская, Першайская с/б, Ивенецкая г/п
|
|
26.
|
Проведение мероприятий посвящённых 130-летию со дня рождения Янки Купалы и Якуба Коласа, 100-летию со дня рождения Максима Танка «Песняры зямлі беларускай»
|
в течение года
|
Библиотеки ЦБС
ДШИ района,
Клубные учреждения района
|
|
27.
|
Районный смотр-конкурс на лучший книжный уголок учреждения дошкольного образования
|
октябрь
2012
|
Отдел образования
|
|
28.
|
Круглый стол библиотекарей «К книге и чтению - через досуг и общение»
|
ноябрь 2012
|
Отдел образования,
Отдел культуры
|
|
29.
|
Проведение благотворительной акции «Подари детям книгу»
|
июнь
|
ЦРБ, ДБ, библиотеки ЦБС
|
|
30.
|
Проведение акций «Книге – вторую жизнь», «Подари книгу библиотеке»
|
в течение года
|
Библиотеки ЦБС
|
|
31.
|
Освещение в средствах массовой информации мероприятий, приуроченых к Году книги
|
в течение года
|
Редакция газеты «Працоўная слава»
|
НАСЫЧАЦЬ ДУХОЎНУЮ ПРЫРОДУ ЧАЛАВЕКА… 2012 Год папулярызацыі кнігі для Валожынскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы пачаўся добра, бо напрыканцы мінулага года бібліятэкі атрымалі 74 мільёна рублёў на закуп новай літаратуры – 2,5 тысяч экзэмпляраў. Кніжны фонд папоўніўся творамі расійскіх пісьменнікаў, за творчасцю якіх пільна сочаць нашы пастаянныя чытачы. З раённага і абласнога бюджэту атрымана 40 мільёнаў рублёў на перыядычныя выданні на другі квартал бягучага года. Раённая бібліятэка будзе атрымліваць расійскія ілюстраваныя перыядычныя выданні. Хочацца верыць, што Год кнігі стане годам павагі да літаратурных часопісаў, змест якіх значна палепшыўся ў пачатку 2012 года, асабліва “Маладосці” і “Нёмана”. Прыхільнікам беларускай прозы хочацца параіць расказы і аповесці Алены Брава, Жаны Мілановіч, Таццяны Бірчанкі, Святланы Дзянісавай у “Маладосці” і ў “Нёмане”, раман Георгія Марчука “Год дэманаў” у першым і другім нумарах “Нёмана”. Уражанне навізны застанецца і пасля прачытання новай гістарычнай аповесці Канстанціна Мароза “Тайна Нясвіжскага замка” і гістарычнага нарыса Зінаіды Дудзюк “Леў” – пра плённае жыццё і дзейнасць выдатнага дзяржаўнага дзеяча, мецэната, канцлера Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегу. На кніжных паліцах абанементнай залы раённай бібліятэкі можна заўважыць перавыдадзеныя кнігі лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1982 года калумбійскага пісьменніка Г. Маркеса. Шануючым славянскае фэнтэзі будзе сапраўдным падарункам знаёмства з раманам Валянціна Маслюкова “Нараджэнне чараўніцы. Скарб”. Мы запрашаем у бібліятэку ўсіх, хто любіць чытаць фантастычныя раманы. Раённая бібліятэка атрымала новыя кнігі з серыі “S. T. A. L. K. E. R.”, а таксама з серыі Беларуская сучасная фантастыка”. Тэма фантастычнага жанру назіраецца ў творчасці Аляксандра Сілецкага, Валерыя Іванова-Смаленскага, Андрэя Лазарчука, Міхаіла Успенскага, Яўгенія Прошкіна, Алега Аўчыннікава, Аляксея Малокіна, Антона Пярвушына і іншых пісьменнікаў. Кнігі гэтых аўтараў чакаюць моладзь. Самае галоўнае, што сёння нашым чытачам ёсць з чаго выбіраць. Спадзяёмся, што ў час масавага пераходу на электронныя сродкі чытання, кніга не стане бібліяграфічнай рэдкасцю і не страціць сваёй актуальнасці, а будзе існаваць і насычаць духоўную прыроду чалавека шчырымі пачуццямі, прыгажосцю мастацкага слова, глыбінёй думкі. Іна РОДЗЕВІЧ, бібліёграф Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
У ПАДАРУНАК БІБЛІЯТЭЦЫ Году кнігі было прысвечана мерапрыемства, арганізаванае Валожынскай дзіцячай бібліятэкай. На сустрэчу са школьнікамі прыехалі з Мінска пісьменніца і радыёжурналіст Маргарыта Прохар і паэт Вячаслаў Корбут. Арганізаваць мерапрыемства дапамагла рэдактар выдавецтва “Красіка-Прынт”, намеснік рэдактара часопіса “Бібліятэка прапануе” Л. В. Несцяровіч. Ганаровая дэлегацыя наведала сярэднюю школу № 2 і гімназію № 1 горада. Вядучая мерапрыемства Людміла Несцяровіч гаварыла аб тым, што ні камп’ютар, ні тэлевізар не могуць замяніць кнігу, паколькі ў іх розныя і функцыі і магчымасці. Калі мы перастаём чытаць, недзе ў глыбіні душы застаецца пустэча, якую нічым нельга запоўніць. А галоўны чалавек у кніжным свеце – гэта аўтар. Пісьменнікі і паэты – гэта людзі, чыімі намаганнямі захоўваецца беларуская культура. Таму сустрэчы з творцамі – гэта заўжды падзея для чытачоў. Майстры слова распавядалі пра сваю творчасць, пра цікавыя факты біяграфіі, дзяцінства, сённяшнюю працу. Пісьменніца і радыёжурналістка М. Прохар пазнаёміла прысутных са сваім зборнікам апавяданняў “Набліжэнне”. Пісьменнік Вячаслаў Корбут расказаў, што беларускую мову пачаў вывучаць толькі ў пятым класе, хаця мог і не рабіць гэтага, але ж гэта наша родная мова, на ёй размаўляюць бацькі і дзяды. Творца прызываў школьнікаў і гімназістаў любіць і шанаваць нашу родную беларускую мову, чытаць творы беларускіх аўтараў. Прысутныя мелі магчымасць задаць сталічным гасцям пытанні. Сярод пытанняў, якія задавалі школьнікі – як прыходзіць натхненне, што галоўнае для пісьменніка, што аб’ядноўвае пісьменніка і журналіста. Зборнікі твораў з аўтографамі аўтараў атрымалі ў падарунак бібліятэкі. Усе жадаючыя маглі набыць кнігі пісьменнікаў, атрымаць аўтограф. Для педагогаў прайшоў прагляд вучэбна-метадычнай літаратуры сталічнага выдавецтва. Алена СУГАКА, загадчыца Валожынскай дзіцячай бібліятэкі.
САПРАЎДНЫ ЧАЛАВЕК І САПРАЎДНЫ ПАЭТ У невялічкім артыкуле за люты 1966 года пад загалоўкам “Дарагія госці” раённая газета “Працоўная слава” пісала: “Нядаўна ў Вішнеўскай сярэдняй школе адбыўся вечар сустрэчы з выпускнікамі. Вучні 11 класа вельмі прыгожа аформілі актавую залу і кафэ “Сустрэча”, дзе можна было пасядзець за столікам і пагутарыць за кубкам кавы. Вечар адкрыў дырэктар школы І. А. Абрамаў. Слова для прывітання гасцей атрымаў першы выпускнік І. В. Часноўскі. Вельмі цікава было пачуць аповед пра адкрыццё школы. Потым за выдатную вучобу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці былі ўручаны сярэбраныя медалі выпускнікам… На вечар прыехаў і яшчэ адзін жаданы госць – малады паэт, выпускнік школы Хведар Чэрня. Ён расказаў аб студэнцкім жыцці, прачытаў свае вершы”. А ў кнізе “Люблю наш край…” у нататках Віктара Шніпа можна прачытаць, як любіў Хведар Чэрня сваіх землякоў. Выслоўе “Валожынскія мы” стала для паэта крылатым. “Гэтыя словы, – піша Віктар Шніп, – пры сустрэчы са мной любіў паўтараць Хведар Чэрня. Па ўзросце ён быў для мяне бацькам, але гаварыў, як з роўным. Для яго зямляцтва было святым. І да яго прыходзілі ўсе, каб пачуць добрае слова падтрымкі і каб самім аддзячыць паэту за яго добразычлівасць… Мы сябравалі толькі нейкіх два гады, ды і нашых сустрэч было не болей дзесяці. Хведар Мікалаевіч не любіў асабліва ўспамінаць цяжкое дзяцінства, але як ён загараўся, калі згадваў свой гармонік, на якім цудоўна іграў. Ён радаваўся сыну і яго поспехам у спартыўнай школе хакеістаў. Радаваўся, калі яму тэлефанавалі маладыя паэты. Не любіў графаманаў, але па сваёй дабрыні перапісваў за іх вершы і дапамагаў надрукавацца. Усё марыў са мной з’ездзіць у вёску Лінкі, у якой нарадзіўся 10 чэрвеня 1939 года. Але так мы і не з’ездзілі…” Час праляцеў, і сёння, аказваецца, імя Хведара Чэрні літаратары і аматары прыгожага пісьменства ўспамінаюць усё менш. А дарэмна. Ён быў сапраўдным чалавекам і сапраўдным паэтам! Жыў, праўда, у такі неадназначны час, што праявіць свой талент шырока ўдалося далёка не кожнаму. Народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь” РЦК імя нашага земляка шануе і прапагандуе, як можа. Дзеці з літаратурных гурткоў “Летуценнік” і “Мастацкае Слова”, якія наведаліся да мяне напрыканцы студзеня ў госці, пачулі шмат цікавага пра беларускага літаратара з вёскі Лінкі. Маладыя людзі з задавальненнем слухалі вершы паэта, ажыўлена гутарылі пра яго творчасць, пра тое, што нельга забываць дарагога земляка, які рупна клапаціўся пра роднае слова. А пасля разам адкрылі сайт “Родныя вобразы” і паслалі туды загадзя адабраныя вершы Хведара Чэрні па электроннай пошце. Лічу, зрабілі добрую справу для ўвекавечання імя аўтара. Шчыра спадзяёмся, што гэтыя творы знойдуць сваіх прыхільнікаў. Цяпер спынімся на асобе земляка больш падрабязна. Нарадзіўся Хведар Чэрня ў сям’і звычайных калгаснікаў. Пасля школы пэўны час загадваў Вішнеўскім сельскім клубам, затым пераехаў у Мінск, дзе пасля службы ў войску трывала і асталяваўся. Працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, у выдавецтве «Беларусь», а з 1972 года да канца сваіх дзён быў старшым рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Першыя вершы Хведара Чэрні ў друку з’явіліся ў 1955 годзе. Ён аўтар кніг “Добрай раніцы, людзі”, “Дабрэе свет”, “Размова з памяццю”, “Сады юнацтва”, “Настрой”, “Ваколіца”, “Ажаніся, не журыся…”, “Святло рамонкаў”, “На скрыжаваннях памяці”, “Музыка дарог”, кніжак для дзяцей “Песня Сабіны”, “На сонечнай вуліцы”. Хведар Чэрня зрабіў шмат, яшчэ больш было задум, якія, на жаль, абарваліся на паўслове… Міхась КУРЫЛА, метадыст народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” РЦК.

|
Курсы валют
|