|
|
Раённы конкурс юных літаратараў Валожыншчыны “Маладыя галасы”
Выявіць і падтрымаць юныя таленты, садзейнічаць духоўнаму і культурнаму развіццю дзяцей і моладзі раённы конкурс юных літаратараў Валожыншчыны “Маладыя галасы”. Да ўдзелу ў творчым спаборніцтве запрашаюцца дзеці і моладзь да 18 гадоў. На суд журы прадстаўляюцца творы (паэзія, проза), пажадана на беларускай мове, якія да гэтага нідзе не друкаваліся. Памер вершаваных твораў не павінен перавышаць 30 радкоў, празаічных – 3 старонкі. Творчае спаборніцтва праходзіць па тэмах: - “Аб песнярах зямелькі роднай ”(да 130-годдзя Я.Купалы і Я.Коласа) - “Прыхінуся да роднай зямлі... ”(пра Радзіму, родную прыроду) - “О, Кніга, светлая вялікасць...” - “Ты памятаеш першае спатканне?... ” (аб каханні) - “Смехатэрапія” (Байкі, гумарэскі, жарты...)
Конкурсныя творы неабходна даслаць ці прынесці ў РЦК (г.Валожын, плошча Свабоды, 3, народнае літаратурна-мастацкае абяднанне “Рунь”) да 30 сакавіка 2012 года. Аўтару трэба абавязкова ўказаць сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, навучальную ўстанову або месца працы, хатні адрас і тэлефон, мабільны тэлефон (калі ёсць), пашпартныя звесткі (калі няма свайго, то аднаго з бацькоў). Пераможцы будуць адзначаны дыпломамі і падарункамі, а лепшыя творы надрукаваны ў раённай газеце, іншых выданнях, прадстаўлены на абласны конкурс “Слова Купалы да творчасці кліча”. Фінансаванне конкурсу ажыццяўляе, згодна з планам работы, аддзел па справах моладзі райвыканкама. Даведкі па тэлефоне 54-2-30.

|
Курсы валют
|