Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Арганічнае земляробства развіваецца ў Мінскай вобласці

04.08.2020

Развіваецца на Міншчыне і арганічнае земляробства: вытворцы імкнуцца выпускаць экапрадукцыю, паведамляе Беларусь 1.

Напрыклад, у сямейнай гаспадарцы ў Валожынскім раёне вырошчваюць больш за сотню гатункаў гародніны і зеляніны. Толькі капусты пяць відаў: белакачанная, пекінская, брокалі, з больш экзатычных - кальрабі і кейл. У асартыменце таксама рукала, шпінат, сельдэрэй, кінза, агуркі, таматы. Усе прадукты - экалагічна чыстыя.

Па экапрынцыпе тут уладкаваны ўсе працэсы - ад куплі насення да апрацоўкі глебы. У дадатак аграэнтузіясты вядуць палявы дзённік - там фіксуюць усю працу на зямельным участку.

Крыніца: minsk-region.gov.by