Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Беларуськалій» можа павялічыць штогадовыя магутнасці па здабычы руды да 9 млн тон

06.08.2020

Шахцёры "Беларуськалія" пачалі распрацоўку новага гарызонту на другім рудаўпраўленні, паведамляе МЛЫН.ВY са спасылкай на афіцыйны телеграм-канал кампаніі.

- Трэцяга жніўня на Чырвонаслабодскім рудніку разведачным канвеерным брэмсбергам ускрыты другі калійны гарызонт. Асваенне новага гарызонту дазволіць павялічыць магутнасці па здабычы руды да 9 млн. тон, і не менш чым на 10 гадоў падоўжыць тэрмін эксплуатацыі рудніка, - гаворыцца ў паведамленні.

Чырвонаслабодскі руднік быў уведзены ў эксплуатацыю ў маі 2009 года. Па праекце яго вытворчая магутнасць па здабычы руды складала шэсць мільёнаў тон, сёння гэтая лічба - 8,7 млн. тон.

Паводле інфармацыі "Беларуськалія", з дапамогай новых тэхналогій і абсталявання шахцёры праклалі тунэль даўжынёй 1,2 кіламетра да новага гарызонту, зараз руда з новай распрацоўкі ўжо паднімаецца на паверхню.

Крыніца: minsk-region.gov.by