Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

13% жыхароў Мінскай вобласці зробяць прышчэпку супраць грыпу бясплатна

25.09.2020

19 тысяч жыхароў Мінскай вобласці ўжо зрабілі прышчэпку супраць грыпу. Гэта 1,5 % насельніцтва, паведамілі ў праграме "Міншчына" на СТВ.

Дарэчы, вакцынацыя будзе праходзіць да канца лістапада. У мінулым годзе прышчапілі 40 % жыхароў рэгіёну – 570 тысяч чалавек. У 2021 годзе чакаецца не менш. Пры гэтым у Стаўбцоўскім раёне вакцыну ацанілі амаль 2 000 чалавек.

Інэса Дударэвіч, загадчыца паліклінікі Стаўбцоўскай ЦРБ: "Мы прышчапілі 12 % ад агульнай колькасці насельніцтва, 50% медработнікаў. Заключаны дагаворы з усімі прадпрыемствамі, чакаем вакцыну на платнай аснове".

13 % жыхароў Мінскай вобласці будуць прышчэплены з рэспубліканскага бюджэту. За кошт мясцовых сродкаў раёнаў і грошай прадпрыемстваў вакцыну атрымаюць 23 % жадаючых. Прышчэпкі бяспечныя для дзяцей ад паўгода. Эфект пасля вакцынацыі наступае праз 8-12 дзён і захоўваецца да 12 месяцаў.

Крыніца: minsk-region.gov.by