Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

X Міжнародны конкурс-пленэр маладых пейзажыстаў імя Ф.Рушчыца

22.09.2020

X Міжнародны конкурс-пленэр маладых пейзажыстаў імя Ф.Рушчыца - мастака, прафесара жывапісу, грамадскага дзеяча, адбыўся 19 верасня 2020г. у п.Багданаве на радзіме славутага мастака.

У конкурсе – пленэры ўдзельнічалі 24 юных мастакоў, якія прадстаўлялі ўсе дзіцячыя школы мастацтваў Валожынскага раёна і акрамя гэтага, у конкурсе-пленэры прынялі ўдзел 4 юных мастакоў з Валожынскага цэнтра дадатковай адукацыі Пяршайскага філіала.

Арганізатары і госці пленэру наведалі фамільныя могілкі сям’і Рушчыцаў, дзе ўсклалі кветкі.

Урачыстае адкрыццё пленэра праходзіла ў Багданаўскім філіале ДУА «Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў.

Адкрыў конкурс-пленэр ім.Ф.Рушчыца- начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага раённага выкангаўчага камітэта В.М.Адамовіч.

З прывітальным словам да канкурсантаў звярнуўся мастак журы конкурса ім.Ф.Рушчыца – член саюза мастакоў Беларусі Аляксандр Сямёнавіч Суша.

Затым на працягу некалькіх гадзін юныя канкурсанты мастацкага пленэра малявалі свае працы на фамільнай усадзьбе Рушчыцаў у Багданаве. Кожны пастараўся знайсці свой ракурс, адшукаць той непаўторны пейзаж, зафіксаваць цудоўныя моманты з жыцця прыгожага кутка Валожыншчыны.

Першае месца ў старэйшай катэгорыі на конкурсе-пленэры атрымала работа Лоўчага Станіслава з ДУА «Валожынская дзіцячая школа мастацтваў», у малодшай катэгорыі лешая работа Губіча Максіма, які з’яўляецца вучаніком Гародзькаўскага філіала «Валожінская дзіцячая школа мастацтваў». два другіх месцы падзялілі Гардынец Аксана з ДУА «Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў, Радзівілка Соф’я з ДУА «Валожынская дзіцячая школа мастацтваў». Два трэціх месцы прысуджаны ў старэйшай катэгорыі

Грывіцкай Марыі з Гародзькаўскага філіала «Валожінская дзіцячая школа мастацтваў» , Аўсіенка Кацярыне з ДУА «Валожынская дзіцячая школа мастацтваў». Прызы ад аднаго з арганізатараў мерапрыемства ГА «Польска Мацеж Школьна» ўручыла старшыня Ала Аляксандраўна Макарэвіч.

Пераможцы конкурсу атрымалі дыпломы і памятныя сувеніры ад аддзела ідеалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага раённага выканаўчага камітэта. Усе работы юных мастакоў засталіся ў Багданаве і з цягам часу будуць выстаўлены ў музеі, зал якога плануецца адкрыць у будынку Багданаўскага філіяла ДУА «Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў».

Напрыканцы пленэра юным мастакам была прапанавана гульнёва – забаўляльная гульня КВЭСТ, дзе удзельнікі змаглі бліжэй пазнаёміцца друг с другам.

Дырэктар ДУА «Вішнеўская

дзіцячая школа мастацтваў» Е.К.Каравайская