Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

XVI абласны фестываль народнай творчасці «Напеў зямлі маёй»

28.10.2019

26 кастрычніка 2019 года ў горадзе Мар’іна Горка адбыўся XVI абласны фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”.

Ад Валожынскага раёна ў фестывалі прынялі ўдзел самадзейныя калектывы Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці: заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь “Гасцінец”, узорны фальклорны калектыў “Вянок” і ўдзельнікі фальклорнага калектыву дзяцей малодшага школьнага ўзросту “Чыжыкі”. Кіраўніком калектываў і рэжысёрам прадстаўленага на фестывалі пастановачнага нумару “Дуда” з’яўляецца Елізавета Станіславаўна Пятроўская.

У праграме фестывалю адбылася дэманстрацыя традыцыйных вясельных касцюмаў рэгіёнаў Мінскай вобласці перыяду да 60-х гадоў XX стагоддзя, прэзентацыя выставы фотаздымкаў і атрыбутыкі “Пасагі”, канцэртнае выступленне аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Мінскай вобласці, канцэрт арт-гурта “Беларусы” і ўрачыстасць з нагоды святкавання Дня работнікаў культуры. Юлія Аляксандраўна Мякінка, дырэктар ДУА “Ракаўская дзіцячая школа мастацтваў”, выступіла ў якасці вядучай канцэртнай праграмы фестывалю.

Пераможцамі конкурснай праграмы і ўладальнікамі Гран-пры сталі самадзейныя калектывы Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці.

Віншуем пераможцаў!