Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

20 лістапада ў Смалявіцкім раёне на тэрыторыі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» праходзіць семінар для дзяржаўных СМІ Мінскай вобласці

20.11.2019

20 лістапада ў Смалявіцкім раёне на тэрыторыі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» праходзіць семінар для дзяржаўных СМІ Мінскай вобласці «Рэгіянальныя СМІ ў эпоху цыфравізацыі: фарматы і канкурэнтаздольнасць на медыярынку».

Арганізатарамі дадзенага мерапрыемства выступаюць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Мінаблвыканкам, адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». У мерапрыемстве бяруць удзел прадстаўнікі кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі, начальнікі галоўных упраўленняў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкамаў, кіраўнікі дзяржаўных рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі і журналісты, прадстаўнікі факультэта журналістыкі БДУ, запрошаныя эксперты ў сферы камунікацый. Праграмай семінара прадугледжана абмеркаванне пытанняў дзейнасці рэдакцый, правядзенне трэнінгаў і майстар-класаў.