Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Саўмін зацвердзіў план нацыянальных выставак Беларусі за мяжой на 2020 год

06.12.2019

План нацыянальных выставак (экспазіцый) Беларусі ў замежных дзяржавах на 2020 год зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 4 снежня 2019 года нумар 836, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Згодна з пастановай, нацыянальныя экспазіцыі будуць прадэманстраваны ў сакавіку на міжнароднай турыстычнай выстаўцы ITB Berlin (Германія), а таксама на міжнароднай выстаўцы вынаходстваў Inventions Geneva (Швейцарыя).

Акрамя таго, вясной 2020 года беларускія экспазіцыі будуць прэзентаваны на міжнароднай выстаўцы прадуктаў харчавання, гасцінічнага бізнесу і сельскай гаспадаркі Food & Hotel Asia ў Сінгапуры, на выстаўках Zimbabwe International Trade Fair у Булаваё (Зімбабвэ) і PLMA World of Private Label у Амстэрдаме (Нідэрланды).

Беларусь у 2020 годзе будзе прадстаўлена і на такіх форумах, як міжнародная будаўнічая выстаўка UK Construction Week у Бірмінгеме (Вялікабрытанія), III Кітайская міжнародная выстаўка імпарту ў Шанхаі.

Крыніца: belta.by