Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Беларусі вызначаны парадак фарміравання тарыфаў на ЖКП

09.12.2019

Палажэнне аб парадку фарміравання тарыфаў (цэн) на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва і юрыдычных асоб зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 5 снежня 2019 года нумар 837, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Тарыфы на ЖКП для насельніцтва будуць фарміравацца зыходзячы з такіх паказчыкаў, як аплата працы з адлічэннямі вытворчых рабочых, амартызацыя, падаткі, зборы і іншыя абавязковыя адлічэнні, паслугі пабочных арганізацый, накладныя расходы, прыбытак, які забяспечвае ўзровень рэнтабельнасці да 10 працэнтаў у тарыфе, што гарантуе поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат.

Рэгулюемыя тарыфы

Пастановай вызначаны парадак фарміравання рэгулюемых тарыфаў на ЖКП для насельніцтва, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне. У прыватнасці, на паслугі водазабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыі), па тэхнічным абслугоўванні дома і ліфта, абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі (ЦКА) яны будуць устанаўлівацца на ўзроўні ўзгодненых Мінжылкамгасам сярэдніх планава-разліковых цэн па кожнай вобласці і Мінску. На паслугу па электразабеспячэнні - у межах базавага тарыфу на электраэнергію зыходзячы з сярэдніх па Беларусі затрат па энергазабеспячальных арганізацыях на карысны водпуск гэтай энергіі ўсім спажыўцам (фізічным асобам, юрыдычным асобам і ІП) і прыбытку, які забяспечвае ўзровень рэнтабельнасці ў памеры да 10 працэнтаў уключна. Тарыф можа дыферэнцыравацца ў залежнасці ад мэты выкарыстання электрычнай энергіі і па часавых перыядах і перавышаць узровень базавага тарыфу.

На паслугу па газазабеспячэнні тарыфы будуць фарміравацца ў межах базавых цэн зыходзячы з затрат газазабеспячальных арганізацый і прыбытку, які забяспечвае ўзровень рэнтабельнасці ў памеры да 10 працэнтаў уключна. Будуць улічвацца затраты ў сярэднім па Беларусі: у частцы забеспячэння прыродным газам - на аб'ём водпуску ўсім спажыўцам, а звадкаваным вуглевадародным газам - на аб'ём водпуску насельніцтву ад рэзервуарных установак. Цэны на паслугу газазабеспячэння будуць дыферэнцыравацца ў залежнасці ад наяўнасці або адсутнасці прыбора індывідуальнага ўліку расходу газу, перыядаў яго выкарыстання і відаў устаноўленага абсталявання.

На паслугі па цеплазабеспячэнні і гарачым водазабеспячэнні цэны будуць устанаўлівацца ў межах базавых тарыфаў зыходзячы з сярэдніх па Беларусі затрат энергазабеспячальных арганізацый на водпуск усім спажыўцам.

Субсідзіруемыя тарыфы

Фарміраванне субсідзіруемых дзяржавай тарыфаў на ЖКП для насельніцтва таксама вызначаецца пастановай. Тарыфы на паслугі па тэхнічным абслугоўванні дома і ліфта будуць устанаўлівацца зыходзячы з сярэдніх па Беларусі затрат арганізацый сістэмы Мінжылкамгаса, павялічаных да 2,5 працэнта ўключна. На паслугі водазабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыі), па абыходжанні з ЦКА - па такім жа прынцыпе, але пры разліку сярэдніх затрат не ўлічваецца Мінск.

На паслугу па электразабеспячэнні - у межах базавага тарыфу на электраэнергію зыходзячы з затрат у сярэднім па Беларусі па энергазабеспячальных арганізацыях на водпуск усім спажыўцам. Тарыф можа дыферэнцыравацца у залежнасці ад віду абсталявання, якое выкарыстоўваецца для гатавання ежы, мэты выкарыстання электрычнай энергіі, па часавых перыядах і перавышаць узровень базавага тарыфу.

Што датычыцца газазабеспячэння, тут тарыфы будуць фарміравацца ў межах базавых цэн зыходзячы з затрат у сярэднім па Беларусі па газазабеспячальных арганізацыях (у частцы забеспячэння прыродным газам - на аб'ём водпуску ўсім спажыўцам, звадкаваным вуглевадародным газам - на аб'ём водпуску насельніцтву ад рэзервуарных установак). На паслугу па цеплазабеспячэнні і гарачым водазабеспячэнні - у межах базавых тарыфаў зыходзячы з сярэдніх па Беларусі затрат энергазабеспячальных арганізацый на водпуск усім спажыўцам.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Крыніца: belta.by