Даверцеся хірургу
25.04.2008
Даверцеся хірургу

Даверцеся хірургу

Грыжа можа ўзнікнуць у любым узросце – як у немаўляці, так і ў сталага чалавека. Пры гэтай хваробе адбываецца выхад унутранага органа за межы поласці, у якой ён знаходзіцца, праз адтуліну. Хвароба ўзнікае пры прыроднай слабасці брушыны, пасля траўм і аперацый. Найчасцей сустракаюцца грыжы пахвінныя і пупочныя. Асабліва небяспечна, калі адбываецца зашчамленне ўнутраных органаў. Пры гэтым спыняецца кровазварот і развіваецца гангрэна.

Калі хвораму з зашчэмленай грыжай тэрмінова не аказаць хірургічную дапамогу, можа адбыцца разрыў кішкі і, як следства, запаленне брушыны (перытаніт).

 У нашай бальніцы штогод робіцца каля 90 грыжавых аперацый. Як правіла, ускладненняў не бывае, і людзі хутка папраўляюцца, прыступаюць да работы. Але звяртацца за ўрачэбнай дапамогай неабходна своечасова, не дапускаючы зашчамлення грыжы. На жаль, маецца і такая статыстыка – кожны год 7-8 хворым даводзіцца праводзіць рэзекцыю (адразанне) кішкі і іншыя складаныя аперацыі.

Памятайце, не трэба спакушаць лёс, спадзявацца, што зашчамленне грыжы не адбудзецца. Праяўляйце клопат пра сябе і давярайцеся хірургу.

Мікалай ПЫЖЫК,
загадчык хірургічнага аддзялення райбальніцы.
З матэрыялау раеннай газеты "Працоуная слава".

Сегодня 04.07.2008
Система "Одно Окно"
Погода
Погода на rp5.ru Погода на rp5.ru
Информационные ресурсы
 
Copyright © 2007 Воложинский РИК