Воложинский районный исполнительный комитет
Апраўдаў надзеі рапс
26.08.2008
Апраўдаў надзеі рапс

 

 Гэта культура, выйшаўшы з незаслужанага забыцця, з кожным годам набывае большую папулярнасць, даказвае сваю стабільнасць і патрэбнасць. Летась у раёне пасеялі 2870 гектараў азімага, гэтай вясной – 70 гектараў яравога рапсу. Раней забяспечваў гаспадаркі насеннем мясцовы элітгас «Суднікаўскі».

Ураджай сёлета парадаваў аграрыяў намалотамі. Сабралі 7516 тон зерня, сярэдняя ўраджайнасць – 26,5 цэнтнера з гектара. Дарэчы, летась намалацілі ўсяго 2707 тон. Найлепш урадзіла культура ў СВК «Багданаўскі», дзе сабралі па 35 цэнтнераў на круг, і ў сельгасфіліяле КУП «Мінскаблдарбуд» «Сугвазды» – па 34,8 цэнтнера.

Як паведамлялася раней, ААТ «Рапс», што размешчана ў вёсцы Крупіца Мінскага раёна, узяло ў арэнду вытворчыя плошчы ААТ «Валожынская райаграпрамтэхніка», дзе неўзабаве пачне працаваць перапрацоўчы цэх. Як паведаміў яго начальнік Юрый Міхайлавіч Слабоцкі, адкрыццё запланавана на 20 верасня. Два прэсы здольны перапрацоўваць 700 кілаграмаў насення ў гадзіну. Назапашана 2237 тон сыравіны.

У гэтыя дні адначасова з уборкай ураджаю зерневых і зернебабовых культур (рапс быў убраны першым) вядзецца і сяўба азімага рапсу. Праўда, не такімі шпаркімі тэмпамі, як хацелася. Сёлета запланавалі пасеяць культуру на плошчы 4500 гектараў, павялічыўшы мінулагоднія ў паўтары разы. На 19 жніўня заданне выканана на 31 працэнт. Да ранейшага насення сорту «прагрэс» далучыўся сорт «зорны», які, як паказала практыка, лепш пераносіць зімоўку. Набылі яго на Маладзечанскай сортавыпрабавальнай станцыі.

Самую вялікую плошчу азімага кліну зойме рапс у УП «Івянецкая крыніца» – 400 гектараў, у СВК «Дорскі», «Лоск», «Агра-Дубінское», КУП «Сівіца», ТАА МВАВТ «Ракаў-агра» – па 300 гектараў. У лідэрах на сяўбе – СВК «Суднікаўскі», дзе пасеяна 64 працэнты да плана, у КУП «Сівіца» – 36 працэнтаў.

Наталля ШТЭЙНЕР.

Сегодня 20.11.2008
Система "Одно Окно"
Погода
Погода на rp5.ru Погода на rp5.ru
Информационные ресурсы
 
Copyright © 2007-2008 Воложинский РИК