Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Жніво-2019

16.08.2019

Вадзіцель ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” Мікалай МУЧЫНСКІ зараз “прыпісаны” да КСУП “Валожынскае” – дапамагае сельгаспрадпрыемству спраўляцца не толькі з ураджаем зерневых, але і з забеспячэннем кармавой і насеннай базы.

Геаграфія паездак кожны дзень новая – Барысаў, Маладзечна, Слуцк: возіць зерне, хімікаты, камбікорм, насенне рапсу. У гаспадарцы яму давяраюць, як свайму работніку, бо ведаюць, што ўсё будзе зроблена дакладна і ў час.

Сорак другі год за рулём – такі вадзіцельскі стаж у Мікалая Аляксандравіча. За дзесяцігоддзі змяніў “ГАЗ-53” на “ЗІЛа”, пасля працаваў на бензавозе і адначасова на “лятучцы” падвозіў людзей. Апошні час яго надзейным чатырохколавым спадарожнікам з’яўляецца “МАЗ”. “Работа не дае расслабляцца, а дарога – старэць і губляць фізічную форму”, – з усмешкай разважае пра напружаныя будні вопытны вадзіцель і спрытна садзіцца ў кабіну.