Интернет-ресурсы

Пятница, 12 Январь 2018 10:29

НА ВАРЦЕ ДЗЯЦІНСТВА

 

14 студзеня спаўняецца 100 гадоў з дня заснавання камісіі па справах непаўналетніх.

"ДЗЕЛЯ ТАГО, КАБ МАЛЫШЫ СТАЛІ ШЧАСЛІВЫМІ, ЧАСАМ ДАВОДЗІЦЦА ПРАЯЎЛЯЦЬ НЕЖАНОЧУЮ ЦВЁРДАСЦЬ..."

1201201801Ірына Леанідаўна ЖДАНЮК,

намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама:

– Што ўяўляе сабой служба, дадаткова нікому расказваць не патрабуецца. Узначальвае камісію намеснік старшыні райвыканкама Пётр Іосіфавіч Бібік, у яе складзе – прадстаўнікі многіх структур. За 7,5 года, якія тут працую, у нас сфарміравалася моцная каманда, здольная паўплываць і пазітыўна вырашыць нават самыя складаныя пытанні. Работа з дзецьмі і падлеткамі, абарона іх інтарэсаў заўсёды падразумяваюць вялікую адказнасць і часта патрабуюць не толькі дасканальна ведаць заканадаўства, але і заставацца чулым, спагадлівым, гатовым дапамагчы... Праўда, здараюцца і такія сітуацыі, калі неабходна дэманстраваць стальную волю і характар. У большасці яны звязаны з безадказнасцю і абыякавасцю асобных бацькоў, якія патанулі ў моры алкагольных праблем і перасталі зважаць на патрэбы малышоў. Хаця варта зазначыць, што такіх з часам становіцца менш. Сёння мы стараемся аказаць магчымую дапамогу 132 дзецям з 68 сем'яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. За мінулы год 11 дзяцей прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, іх забралі ў гора-бацькоў. Затое цяпер КСН афармляе дакументы ў адносінах да адной сям'і, якая становіцца на шлях выпраўлення, і двое іх нашчадкаў вернуцца назад. Назіраецца і зніжэнне падлеткавай злачыннасці: з 14 выпадкаў у 2016 годзе да 9 у мінулым. Разгледжаны 139 адміністрацыйных пратаколаў у адносінах да непаўналетніх. І верыцца, што большасць нашых падапечных ніколі ўжо не ступяць на крывую сцяжынку...

 

 

 

 

 

 

 

"ЛЕПШАЯ ЎЗНАГАРОДА – БАЧЫЦЬ, ЯК ДЗІЦЯ ВЯРТАЕЦЦА ДА СВАІХ БАЦЬКОЎ!"

1201201802Святлана Расціславаўна ПАСКРОБКА,

галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама па ахове дзяцінства:

– Ахова дзяцінства займела сённяшнім часам такія формы работы, калі дзіця сапраўды стала абароненым з боку дзяржавы. Летась трое дзяцей атрымалі сіроцкі статус, а яшчэ дзясятак гадоў таму гэта лічба дасягала 26! Засмучае, праўда, той факт, што за апошнія тры гады 5 жанчын пасля нараджэння немаўлят пакінулі іх у прытулку. Але для малышоў знайшліся сем'і, дзе іх любяць усім сэрцам. Увогуле ж, найлепшая падзяка за нашу працу – бачыць, з якой неймавернай радасцю хлопчыкі і дзяўчынкі абдымаюць родных бацькоў, якія нарэшце знаходзяць у сабе сілы справіцца з уласнай бядой...

 

 

 

 

 

 

 

 

 

"БОЛЬШ З ЁЙ СУСТРАКАЦЦА НЕ ДАВЯЛОСЯ. УСВЯДОМІЛА..."

1201201803Надзея Васільеўна СЁМІНА,

намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх з 1996 па 2010 год:

– Калі прыйшла ў гэту сферу, работа для мяне была новай, многае давялося пачынаць "з нуля". Cёння значна ўмацаваўся статус камісіі, выразна акрэсліліся яе правы. А вось праблемы, з якімі сутыкаюцца, застаюцца такімі ж, як і шмат гадоў таму. Помніцца выпадак з практыкі, калі жанчына пакінула грудное дзіця на "папячэнне" яго маленькага браціка і на ноч сышла з дому. Вось тады я моцна раззлавалася на падобныя адносіны і выказала, што думаю на гэты конт. Ушчуванне падзейнічала на тую матулю на ўсё далейшае жыццё, і больш нам сустракацца не прыйшлося.

 

 

 

 

 

 

 

 

"НАСТАЎНІК ПА ЖЫЦЦІ, ПРАФЕСІІ, ПРЫЗВАННІ"

1201201804Гутарка ідзе пра паважанага і вядомага на Валожыншчыне чалавека – сапраўднага "старажыла" ў службе аховы дзяцінства, пастаяннага члена камісіі па справах непаўналетніх Ядвігу Іванаўну ПУРКАЛІК. На жаль, па пэўных прычынах мы не змаглі сустрэцца з ёй непасрэдна, але занатавалі тое, што расказалі пра яе калегі:

– Ядвіга Іванаўна – вялікі прафесіянал з багацейшым вопытам работы. Менавіта яна дапамагала нам, спецыялістам, рабіць першыя крокі ў спасціжэнні асноў справы, шчодра дзялілася напрацоўкамі. А таксама вучыла, не зважаючы ні на якія цяжкасці, абараняць самае дарагое ў жыцці – дзетак. І мы бязмерна ўдзячны ёй за няпростую навуку.

Сяргей САДОЎСКІ

Прочитано 38 раз

Погода в Воложине

© 2008 - 2013 Воложинский районный исполнительный комитет
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
222357, г.Воложин, пл. Свободы, 2, тел. 8 (017-72) 55-57-2

О САЙТЕ | КАРТА САЙТА | КОНТАКТ

Яндекс.Метрика

Разработка и поддержка сайта:
УП «Минская волна» , тел. (017) 222-23-53 
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.