Интернет-ресурсы

Пятница, 12 Октябрь 2018 15:43

ЭКСКЛЮЗІЎНАЕ СПАБОРНІЦТВА БРЫГАД “ХУТКАЙ ДАПАМОГІ” ПРАЙШЛО НА УЗДЗЕНШЧЫНЕ

 

У валожынцаў – 4-е месца сярод фельчарскіх каманд і 14-е ў агульным заліку.

Звесткамі і здымкамі з першага ў рэспубліцы мерапрыемства такога кшталту падзяліўся галоўны ўрач Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы Павел Алегавіч Ганчар, які назіраў за ходам спаборніцтва разам са старшынёй прафкама Антонам Віктаравічам Дубінкам.

Гонар нашага раёна на прэстыжным конкурсе выпала адстойваць старшаму фельчару хуткай медыцынскай дапамогі Руслану Станіслававічу Марцінкевічу, фельчарам Аксане Іванаўне Шумчык і Дзмітрыю Аляксандравічу Васілеўскаму, а таксама вадзіцелю Сяргею Пятровічу Станілевічу. Вялікі вопыт работы ў гэтай сферы пераважнай большасці членаў валожынскай брыгады дазволіў ім упэўнена справіцца са шматлікімі заданнямі. Якія, трэба адзначыць, мелі высокія патрабаванні і вымагалі прадэманстраваць як глыбокія веды і цвёрдыя, адшліфаваныя практыкай навыкі, так і хуткасць ды зладжанасць дзеянняў пры сумеснай рабоце з калегамі з іншых раёнаў, прадстаўнікамі міліцыі, райаддзелаў па надзвычайных сітуацыях, Чырвонага Крыжа, сапёрна-піратэхнічных брыгад...

На спаборніцтвы прыехалі 23 брыгады хуткай медыцынскай дапамогі – фельчарскія, агульнапрофільныя і спецыялізаваныя ўрачэбныя. Пасля афіцыйнага адкрыцця мерапрыемства ўсе  аўтамабілі каманд з уключанымі пробліскавымі маячкамі і сірэнамі праехалі ўрачыстай калонай па вуліцах Узды ў суправаджэнні машын ДАІ. А затым пачалася практычная частка, якая ўключала ў сябе 6 этапаў для кожнай з брыгад-удзельніц. На пляцоўках былі змадэляваны  наступствы розных няшчасных выпадкаў. Добраахвотнікі і валанцёры ўмела імітавалі траўмы пасля падзення з веласіпеда, прыступ анафілактычнага шоку з-за пчалінага ўкусу. Некаму проста «стала дрэнна»: ратуйце, урачы! Спраўляліся спецыялісты хуткай дапамогі таксама з паследкамі ДТЗ. Але самай масавай стала пляцоўка, дзе арганізатары зымітавалі маштабны выбух і паказалі яго ахвяры...

Праходжанне кожнага з этапаў ацэньвалі як мінімум па двое суддзяў. Акрамя таго, аб’ектыўнасці дадалі і камп’ютарныя даныя: у спаборніцтвах выкарыстоўвалася таксама найноўшае пакаленне медыцынскіх манекенаў, якіх з дапамогай спецпраграмы падключалі да планшэтаў і ацэньвалі правільнасць і эфектыўнасць, скажам, той жа рэанімацыі «пацыента» пры дапамозе непрамога масажу сэрца.

Варта сказаць, што прадстаўнікі Валожыншчыны годна сябе праявілі, абышоўшы па заробленых балах нават некаторыя ўрачэбныя брыгады. Вынік іх выступлення паважаныя чытачы ўжо ведаюць. А перамогу святкавала каманда Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Сяргей САДОЎСКІ

Прочитано 108 раз

Галерея изображений

Погода в Воложине

© 2008 - 2013 Воложинский районный исполнительный комитет
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
222357, г.Воложин, пл. Свободы, 2, тел. 8 (017-72) 55-57-2

О САЙТЕ | КАРТА САЙТА | КОНТАКТ

Яндекс.Метрика

Разработка и поддержка сайта:
УП «Минская волна» , тел. (017) 222-23-53 
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.