Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Чарговая перамога «Менестрэляў»

19.02.2019

У Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў прайшоў II Міжнародны тэлевізійны праект "Кубак дружбы".

На працягу чатырох дзён больш за 2 тыс. таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Украіны змагаліся тут за званне лепшых у намінацыях «Харэаграфічная», «Вакальная», «Тэатральная», «Інструментальная творчасць». Іх працу ацэньвала журы ў складзе вядомых дзеячаў мастацтва Беларусі і Украіны. Сярод іх былі музычны рэдактар шоу «Голас» Наталля Шаміладзэ, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва ім. У. Г. Мулявіна Святлана Стацэнка, галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь Мурад Асуіл і інш.

Праслухоўванні трансліраваліся ў прамым эфіры на «YouTubе-канале праекта і ў сацыяльных сетках. Дзённікі выходзілі ў эфіры тэлеканала EuropaplusTV Беларусь. Галоўны інфармацыйны партнёр праекта – Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА).

Ансамбль «Менестрэлі» Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў выступіў у намінацыі «Інструментальная творчасць» і атрымаў ганаровы Дыплом лаўрэата I ступені і спецыяльны прыз глядацкіх сімпатый. Падзякай за асабісты ўклад у эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення была адзначана кіраўнік ансамбля Кацярына Уладзіміраўна Дварэцкая.