Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Дзяржаўная ўзнагарода як прызнанне высокага прафесіяналізму

16.04.2019

Нядаўна ў Палацы Рэспублікі прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас уручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер жыццядзейнасці краіны.

Па даручэнні Прэзідэнта больш як 190 чалавек былі ўшанаваны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў. Сярод іх і наш зямляк – начальнік Валожынскага раёна газазабеспячэння філіяла «Дзяржынскае вытворчае ўпраўленне» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскаблгаз» Віктар Іванавіч БЫЧКОЎСКІ.

Агульны працоўны стаж ураджэнца вёскі Белы Бераг Іўеўскага раёна – 49 гадоў. 17 з іх ён займае цяперашнюю кіраўніцкую пасаду. Заслужаную ўзнагароду – медаль «За працоўныя заслугі» – Віктар Іванавіч атрымаў у тым ліку і за значны асабісты ўклад у развіццё газіфікацыі цэнтральнага рэгіёну краіны. Мяркуйце самі: з пачатку 2018 года працягласць газавых сетак Валожыншчыны павялічылася на 48,1 кіламетра і сёння складае 598,3 кіламетра. Прыродным газам карыстаюцца жыхары 64 населеных пунктаў раёна. У спажывецкую сетку за 2018-2019 гады далучыліся 8 вёсак: Бузуны, Старынкі, Замасцяны, Аўгустова, Казакі, Юржышкі, Ляскоўка, Кучкуны. Па выніках работы за мінулы год выкананы ўсе пастаўленыя мэты. У прыватнасці, быў выкананы план па газіфікацыі кватэр (207 пры заданні 125), 34 кватэры газіфікаваны звадкаваным палівам ад газабалонных установак. Пры плане ў 80 пераведзены са звадкаванага на прыродны газ 170 кватэр.

Рэалізацыя прыроднага газу за 2018 год склала 25,2 мільёна метраў кубічных – на 0,2 мільёна больш, чым пазалетась. А рэалізацыя «блакітнага паліва» насельніцтву павялічылася на 0,15 млн м3 і дасягнула 11,9 млн м3. Павялічылася і рэалізацыя звадкаванага газу праз аўтаматычныя газазаправачныя станцыі з 36,6 да 65,6 тоны.

Таксама ў мінулым годзе былі выкананы работы па газіфікацыі двух кааператываў у Івянцы, заключана 167 трохбаковых дагавораў з ТАА «Газбуд» па будаўніцтве газаправодаў-уводаў і ўнутрыдамавых сістэм газазабеспячэння на суму 95,5 тысячы рублёў, а таксама 70 дагавораў на выкананне праектна-пошукавых работ.

Такіх прыкладаў і лічбаў на самай справе куды больш, чым прыведзена ў гэтым матэрыяле. І ўсе яны з’яўляюцца вынікам карпатлівай штодзённай працы калектыву і яго кіраўніка. Як адзначалася падчас цырымоніі ўзнагароджання, наш Віктар Іванавіч вызначаецца высокай працаздольнасцю, асабістай адказнасцю, патрабавальнасцю ў адносінах да сябе і іншых, ініцыятыўнасцю і высокім прафесіяналізмам. У калектыве пацвярджаюць: В. І. Бычкоўскі не проста ўмее выдатна арганізаваць рабочы працэс, але і пры ўзнікненні нават самых дробных праблем прыходзіць на дапамогу. Ён не проста дэталёва ведае тонкасці вытворчасці, гэтага кіраўніку мала. Віктар Іванавіч сабраў падборку спецыяльнай літаратуры, у якой апісаны навейшыя распрацоўкі ў сферы дзейнасці службы. Таму не дзіва, што начальнік дэталёва разбіраецца ў самых розных нюансах эксплуатацыі новаўведзенага абсталявання...