Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Так трымаць і надалей!

17.01.2020

Адзінаццацікласнік гімназіі № 1 г. Валожына Антон ВІРШЫЧ прызнаны «Вучнем года Мінскай вобласці-2019».

Конкурс «Вучань года Мінскай вобласці» праводзіўся ў пяты раз. Сёлета лепшымі сталі 25 вучняў цэнтральнага рэгіёну, якія праявілі сябе ў вучэбнай, творчай, спартыўнай, грамадскай дзейнасці. Сярод іх – пераможцы рэспубліканскіх, міжнародных алімпіяд, канферэнцый, конкурсаў і праектаў, спаборніцтваў, лідары дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў, вучнёўскага самакіравання, валанцёрскага руху. Усе яны былі запрошаны на цырымонію ўзнагароджання фіналістаў конкурсу, якая адбылася 10 снежня ў Слуцкім цэнтры дзіцячай творчасці і стала фінальным мерапрыемствам дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

Пераможцы ўшаноўваліся ў пяці намінацыях: «Вучэбная дзейнасць», «Праектная дзейнасць», «Спартыўная дзейнасць», «Грамадская і працоўная дзейнасць», «Творчая дзейнасць». Наш Антон Віршыч вызначыўся ў «Вучэбнай дзейнасці»: у сакавіку мінулага года атрымаў дыплом трэцяй ступені па працоўным навучанні на рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах і патрапіў у лік стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. Пасведчанне пераможцы абласнога конкурсу, памятную статуэтку і значок яму ўручыла начальнік Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Таццяна Апраніч, якая ў вітальным слове падкрэсліла: «Вы – лепшыя вучні Мінскай вобласці, вы – будучыня Рэспублікі Беларусь».

Акрамя таго, лепшых вучняў чакалі салодкія падарункі, музычныя нумары, творчыя сюрпрызы, экскурсія па горадзе. Таксама рабяты наведалі Слуцкі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання, дзе павіншавалі выхаванцаў з навагоднімі святамі, расказалі пра свае дасягненні і поспехі, уручылі ім цукерачныя наборы.