Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Наталля Дубінка прыехала па размеркаванні, выйшла замуж і засталася жыць і працаваць тут

24.01.2020

Урач лабараторнай дыягностыкі Наталля ДУБІНКА працуе ў нашай райбальніцы з 2017 года. Прыехала па размеркаванні пасля заканчэння Гомельскага медуніверсітэта. За тры гады “прыкіпела” да Валожыншчыны сэрцам, а яшчэ – назапасіла прафесіянальны вопыт і выйшла замуж за свайго калегу, урача-гастраэнтэролага Антона Дубінку. Першае месца працы – як першае каханне, забыць немагчыма. Спадзяёмся, што маладая сям’я застанецца жыць і працаваць тут, дзе ішло іх станаўленне як спецыялістаў, дзе яны знайшлі адзін аднаго.