Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ГУ "Ивенецкий музей традиционной культуры"

150320170

 

 

 

Адрес: 222370, Беларусь, Минская обл., Воложинский р-н, г.п. Ивенец, ул. Музейная, 2

Телефон: 63541, маб. +375295638493

Эл. адрес: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

11 верасня 1957 г.  у г.п.Івянец быў адкрыты мемарыяльны музей

Ф.Э. Дзяржынскага.

Узгадаем некаторыя эпізоды з 60 – гадовага жыцця музея.

Першым дырэктарам музея быў Л.А. Сокал-Кутылоўскі (1957-
1958гг.). 

На працягу 37 год нязменным дырэктарам быў заслужаны работнік культуры  БССР Мікалай Сямёнавіч Карнееў  (1958 – 1995).

1969 г. Пасля капітальнага рамонту і рэканструкцыі будынка музея (замена пячнога ацяплення цэнтральным, вадзяным, паляпшэнне планіроўкі і асвячэння залаў і г.д.), была скончана пачатая ў 1968 г. вялікая праца па стварэнню новай экспазіцыі музея Ф.Э. Дзяржынскага. Мастакі-афарміцелі экспазіцыі: Э.К. Агуновіч, А.І. Рыбчынский, А.А. Царэнка і В.Г. Дзідзенка.
У новую экспазіцыю было ўключана  ледзь не на палову больш экспанатаў, чым існавала раней  - 765.
 Новая экспазіцыя музея Ф.Э. Дзяржынскага стала месціцца ў вестыбюлі, шасці залах і калідоры музея. (Агульная плошча 202,5 ​​кв.м.)
1972г. Да 95-годдзя з дня нараджэння Ф.Э. Дзяржынскага на хутары Дзяржынава былі праведзены значныя работы па добраўпарадкаванню тэрыторыі, рэстаўраваны падмуркі ўсіх пабудоў, усталяваны мармуровы бюст, мемарыяльная дошка і 49 велізарных валуноў, якія сімвалізуюць кожны год жыцця Ф.Э. Дзяржынскага. У спецыяльна пабудаваным доме побач з былым жылым домам быў адкрыты філіял музея Ф.Э. Дзяржынскага - плошча экспазіцыі філіяла склала 65 м. кв. Аформілі экспазіцыю філіяла мастакі Мінскага мастацка-вытворчага камбіната  Дзядзенка  В.Г. і Безбердый М.В.
1977г. На падставе сабраных у музеі матэрыялаў і «тэматыка-экспазіцыйнага плана» пасля завяршэння капітальнага рамонту і рэканструкцыі будынка была створана новая, цікавая і змястоўная экспазіцыя. Яна размешчана ў 6 залах, вестыбюлі і калідоры музея (агульнай плошчай 330 кв. м., з якіх экспазіцыя філіяла музея ў Дзяржынава складае 64 кв. м.).
Экспазіцыя створана мастакамі Мінскага мастацка-вытворчага камбіната Кандрацьевым У.Д. (Галоўны мастак экспазіцыі) і Квасковым В.А.

1992 г. Упраўленне культуры Мінаблвыканкама выдала загад «Аб частковай перапрафілізацыі дзейнасці  абласнога музея Ф.Э.Дзяржынскага». З гэтага часу  калектывам музея вядзецца праца над зборам і захаваннем прадметаў народнага мастацтва.

2004 г. У Дзяржынава адноўлены дом сям'і Дзяржынскіх з пастаяннай экспазіцыяй, што стала штуршком для стварэння самастойнага музея.

23 студзеня 2006 г. Музей Ф.Э.Дзяржынскага перайменаваны ў дзяржаўную ўстанову “Івянецкі музей традыцыйнай культуры”.

У наш час дзяржаўная установа “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” шматфункцыянальны комплекс. Адміністрацыйны будынак уключае гісторыка-краязнаўчую экспазіцыю, шыкоўную арыгінальную залу керамікі і пастаянную выставу твораў карыфея нацыянальнага разьбярства Апалінара Фларыянавіча Пупко.

Але сапраўдным каштоўным дыямантам паўстае Цэнтр рамёстваў пры музеі, дзе дзейнічаюць ганчарння і майстэрня ткацтва, кузня і майстэрня мастацкай апрацоўцы драўніны з разгаляванымі пазнавальнымі экспазіцыямі па спецыфічнаму профілю. Тут праводзяцца заняткі гурткоў і ёсць магчымасць для наведвальніка акунуцца ў сакральную таямніцу стварэння твора майстрам.

У сядзібна-паркавым комплексе канца ХІХ ст. працуе музейны аб`ект “Карчма” і музей местачковага побыту. На тэрыторыі, упрыгожанай драўлянымі скульптурамі і альтанкамі-навесамі, для наведвальнікаў створаны ўмовы для  культурнага адпачынку пад шатамі старасвецкіх дрэваў.


Экспазіцыі музея працуюць:

аўторак – субота -  з 9.00 да 17.00, абедзены перапынак 13.00 – 14.00,

нядзеля - з 10.00 да 16.00, выхадны – панядзелак.

Кошт уваходных білетаў

 

Музей

экспазіцыя

Цэнтр рамёстваў

 

Агульны кошт

“Ганчарня”

“Ткацтва”

“Кузня”

“Апрацоўка драўніны”

“Музей местачковага побыту”

МА “Карчма”

Для школьнікаў і студэнтаў

1 BYN

1 BYN

1 BYN

1 BYN

 

4 BYN

Для дарослых наведвальнікаў

2 BYN

2 BYN

2 BYN

2 BYN

 

8 BYN

 Экскурсійнае абслугоўванне

экскурсіі праводзяць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі музея 

 

Музей

экспазіцыя

Цэнтр рамёстваў

 

Агульны кошт

“Ганчарня”

“Ткацтва”

“Кузня”

“Апрацоўка драўніны”

Музей местачковага побыту

Для ўсіх катэгорый наведвальнікаў

(група да 20 чалавек)

5 BYN

5 BYN

5 BYN

5 BYN

 

20 BYN

 

Увага! Згодна Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры грамадзянам прадастаўляецца права бясплатнага наведвання музея-запаведніка для агляду экспазіцый, створаных на аснове ўласных музейных фондаў адзін раз у месяц -першы аўторак кожнага месяца.

Прадастаўляецца права бясплатнага наведвання музея-запаведніка для агляду экспазіцый, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, пастаянна для:

— інвалідаў;

— ветэранаў Вялікай Айчынный Вайны;

— ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы;

— грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу;

— дзяцей да сямі гадоў;

— дзяцей-сірот;

— дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;

— асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;

-асоб, з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю;

— музейных работнікаў

Апошняя пятніца кожнага месяца – уваход бясплатны.

Конец формы

Начало формы

Конец формы

Последнее изменение 16.07.2019