Урачысты момант адбыўся падчас чарговага пленума раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК. Хлебароб, які неаднойчы лідзіраваў на ўборцы, атрымаў заслужаную ўзнагароду з рук старшыні раённага камітэта В.С. Гідлеўскага. Віктар Станіслававіч стаў уладальнікам такога ж знака падчас свята “Дажынкі-2016”, што прайшло ў Лагойску. Ён адрасаваў Віктару Канстанцінавічу словы віншавання і шчырых пажаданняў, да якіх далучыліся ўдзельнікі пленума і прадстаўнік Мінскага абкама, загадчык па сацыяльна-эканамічнай рабоце Вольга Уладзіміраўна Белашапка.