Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Сваю творцасць падарылі вяскоўцам

27.05.2016

    25 траўня ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага РЦК выступілі са сваімі паэтычнымі і песеннымі творамі перад сталымі і юнымі жыхарамі вёскі Пугачы.

      Нягледзечы на прахалоду ў зале мясцовага СДК, сардэчнай цеплнёй  і шчырасцю веяла ад гэтай сустрэчы. Менавіта такія пачуцці ўклалі ў свае вершы Марыя Шакун, Валянціна Гіруць-Русакевіч (абедзьве члены Саюза пісьменнікаў Беларусі), Надзея Агіевіч, а Станіслаў Пупко, Людміла Краснадубская, Дзмітрый Завацкі -- ва ўласныя  песні. Гарачымі апладысментамі аддзячылі вяскоўцы сваёй таленавітай зямлячцы Наталлі Жызнеўскай за напісаныя сэрцам паэтычныя творы і цудоўнае выкананне песні,  іскрамётным жартам, артыстызму  і звонкаму голасу  Галіны Філяноўскай.

     Сардэчныя ўдзячныя словы і запрашэнні на новыя сустрэчы выказала  рунеўцам, пры дружнай падтрымцы залы,  дырэктар Пугачоўскага СДК Марына Цішэвіч.  

eg32xg4

ghntgh