Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Прыгарніся да Роднага Слова

02.09.2016

            1 верасня ў Валожынскім раённым цэнтры культуры прайшла пазнавальная сустрэча  для вучняў 7-х класаў  школ г.Валожына  “Прыгарніся да Роднага Слова”. Мерапрыемства, падрыхтаванае і праведзенае ўдзельнікамі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, было прысвечана Дню Ведаў і Дню беларускага пісьменства. З дапамогай вядучых – кіраўніка і ўдзельніцы гэтай творчай суполкі Валянціны Гіруць-Русакевіч і Ганны Канановіч, а таксама мультымедыйнай прэзентацыі, школьнікі даведаліся пра пачатак кнігадрукавання на тэрыторыі Беларусі, здзейснілі завочную экскурсію па сталіцах свята Роднага Слова, а таксама па найбольш літаратурна-адметных мясцінах Валожыншчыны. Удзельнікі сустрэчы   пазнаёміліся з імёнамі слынных землякоў – літаратараў і навукоўцаў, пачулі вершы беларускіх пісьменнікаў,  прысвечаныя нашым першаасветнікам і першадрукарам, роднаму краю, Роднаму Слову, якія гучалі у выкананні  іх аднакласніц Анастасіі Барадака, Ксеніі Шакун (СШ №1), Лідзіі Русакевіч (СШ №2). Свае вершы падаравалі  школьнікам і настаўнікам  таксама рунеўцы, як названыя ўжо паэтэсы, так і  член  Саюза пісьменнікаў Беларусі  Марыя Шакун, якая звярнулася да  ўдзельнікаў сустрэчы   са шчырымі прывітальнымі словамі, у тым ліку вершаванымі.